Серыя JK-T1900GSK

Серыя прадстаўлена швейнымі машынамі з электронным кіраваннем, з цалкам праграмаванай 2-х ніткавай прыладай для прышывання гузікаў, з убудаваным у галоўцы машыны энергазберагальным сэрварухавіком (сістэма простага прывада) ці з крокавым рухавіком, які паасобна кантралюе розныя механізмы машыны. У машынах гэтай серыі выкарыстана інавацыйная сістэма хуткай змены прыціскных прыстасаванняў, што дае магчымасць выкарыстоўваць машыну як прыладу для аблямоўвання прарэшкаў ці прышывання гузікаў. Праграміраванне ўсіх функцый і рэжымаў работы адбываецца з дапамогай інтуітыўна зразумелай аперацыйнай панэлі з каляровым асвятленнем, якая з’яўляецца кампанентам стандартнай камплектацыі машын гэтай серыі. Маецца плаўнае рэгуляванне даўжыні і шырыні шыўкоў, а таксама праграміраванне цыкла разнастайных узораў. Да праграміравання даступныя велічыні даўжыні шыўка: ад 0,1 мм да 10 мм. Машыны гэтай серыі дастасаваныя да выканання аблямоўвання прарэшкаў, выканання аздобных прарэшкаў ці фіксацыі упрыгожванняў, якія магчыма прымацаваць як канверт, зігзаг, аздобу простакутную ці авальную. Максімальна даступнае рабочае поле: 30 х 40 мм.

Стандарная камплектацыя машын гэтай серыі:
  • Прыстасаванні, якія даюць магчымасць аблямоўваць прарэшкі 16 х 2.4 мм (для прарэшкаў іншых памераў і формы неабходна дакупляць прыціскныя прыстасаванні)
  • Прастасаванне для выкарыстання машыны, як прылады для прышывання гузікаў

У памяці машыны ўнесены 100 узораў узмацняючага аблямавання і 50 узораў для прышывання гузікаў. Карыстальнік мае магчымасць запісаць у памяць машыны мноства сваіх уласных узораў. У машынах гэтай серыі выкарыстана ўдасканаленая сістэма змазкі – змазка знаходзіцца у сістэме закрытай цыркуляцыі і падаецца толькі да механізму чаўнака (без змазкі механізму прывада іглатрымальніка). Такое тэхнічнае рашэнне прадухіляе любыя ўцечкі змазкі з верхняй часткі машыны (найбольш часта гэта іглатрымальнік), што дазваляе пазбегнуць забруджвання тканіны.

Тэхнічныя параметры:

  • Хуткасць шыцця: да 3000 шыўкоў у хвіліну
  • Шырыня шыўка: 0.1 мм – 10 мм
  • Рабочае поле: 30 мм х 40 мм (для таго, каб выкарыстаць усе даступныя ўзоры шыцця, запраграмаваныя ў памяці машыны ў стандартнай камплектацыі, неабходна кожны раз дапасоўваць элементы, якія трымаюць тканіну, гэта значыць прыціскную лапку і пліткі)
  • Электрычнае сілкаванне: 230 В
МадэльІголкіКолькасць іголакКолькасць нітакДаўжыня пятлі для аблямавання (мм)Шырыня пятлі для аблямавання (мм)Аўтаматычнае абразанне ніткіНаяўнасць нацягвальніка ніткіВышыня ўзняцця прыціскной лапкі (мм)Хуткасць шыцця (шыўкоў у хвіліну)
JK-T1900GSKDPX5 16#124030тактак133200
JK-T1900GHKDPX17 19#124030тактак133200
JK-T1906GSDPX17 14#126050тактак132700

Ryglówka JACK JK-T1900BSK

Адна машына – мноства функцый

Просты пераход з аблямавання петляў да прышывання гузікаў. Павялічэнне прадукцыйнасці не менш за 15%, а таксама значнае ашчаджэнне сродкаў.

Універсальны падцягвальнік ніткі

Даступныя два спосабы падцягвання ніткі. Вельмі карысная опцыя для шыцця грубых тканін.

Мноства ўзораў простых да выкарастання і змянення

Максімальная колькасць узораў, якая можа захоўвацца ў памяці машыны, 200. Дзякуючы USB порту можна лёгка дадаваць новыя ўзоры і мадыфікаваць старыя.

Ryglówka JACK JK-T1900BSK

Эластычныя матэрыялы

Машыны гэтай серыі прыстасаванаыя для шыцця эластычных матэрыялаў з памерамі поля вышывання 30 мм х 40 мм.

Ryglówka JACK JK-T1900BSK

Шыццё малых узораў

Машыны гэтай серыі выкарыстоўваюцца для шыцця малых узораў на матэрыялах з памерамі поля вышывання 30 мм х 40 мм. Дастаткова націснуць кнопку і пракруціць кола-рэгулятар, каб уручную адрэгуляваць даўжыню шыўка.

Ryglówka JACK JK-T1900BSK

Новы дызайн накрыўкі рухавіка

Форма накрыўкі рухавіка увагнутая, дзякуючы чаму больш лёгка падаецца матэрыял.