Серыя JK-T1900GSK
Серыя прадстаўлена швейнымі машынамі з электронным кіраваннем, з цалкам праграмаванай 2-х ніткавай прыладай для прышывання гузікаў, з убудаваным у галоўцы машыны энергазберагальным сэрварухавіком (сістэма простага прывада) ці з крокавым рухавіком, які паасобна кантралюе розныя механізмы машыны. У машынах гэтай серыі выкарыстана інавацыйная сістэма хуткай змены прыціскных прыстасаванняў, што дае магчымасць выкарыстоўваць машыну як прыладу для аблямоўвання прарэшкаў ці прышывання гузікаў. Праграміраванне ўсіх функцый і рэжымаў работы адбываецца з дапамогай інтуітыўна зразумелай аперацыйнай панэлі з каляровым асвятленнем, якая з’яўляецца кампанентам стандартнай камплектацыі машын гэтай серыі. Маецца плаўнае рэгуляванне даўжыні і шырыні шыўкоў, а таксама праграміраванне цыкла разнастайных узораў. Да праграміравання даступныя велічыні даўжыні шыўка: ад 0,1 мм да 10 мм. Машыны гэтай серыі дастасаваныя да выканання аблямоўвання прарэшкаў, выканання аздобных прарэшкаў ці фіксацыі упрыгожванняў, якія магчыма прымацаваць як канверт, зігзаг, аздобу простакутную ці авальную. Максімальна даступнае рабочае поле: 30 х 40 мм.
Стандарная камплектацыя машын гэтай серыі:
- Прыстасаванні, якія даюць магчымасць аблямоўваць прарэшкі 16 х 2.4 мм (для прарэшкаў іншых памераў і формы неабходна дакупляць прыціскныя прыстасаванні)
- Прастасаванне для выкарыстання машыны, як прылады для прышывання гузікаў
У памяці машыны ўнесены 100 узораў узмацняючага аблямавання і 50 узораў для прышывання гузікаў. Карыстальнік мае магчымасць запісаць у памяць машыны мноства сваіх уласных узораў. У машынах гэтай серыі выкарыстана ўдасканаленая сістэма змазкі – змазка знаходзіцца у сістэме закрытай цыркуляцыі і падаецца толькі да механізму чаўнака (без змазкі механізму прывада іглатрымальніка). Такое тэхнічнае рашэнне прадухіляе любыя ўцечкі змазкі з верхняй часткі машыны (найбольш часта гэта іглатрымальнік), што дазваляе пазбегнуць забруджвання тканіны.
Тэхнічныя параметры:
- Хуткасць шыцця: да 3000 шыўкоў у хвіліну
- Шырыня шыўка: 0.1 мм – 10 мм
- Рабочае поле: 30 мм х 40 мм (для таго, каб выкарыстаць усе даступныя ўзоры шыцця, запраграмаваныя ў памяці машыны ў стандартнай камплектацыі, неабходна кожны раз дапасоўваць элементы, якія трымаюць тканіну, гэта значыць прыціскную лапку і пліткі)
- Электрычнае сілкаванне: 230 В
Мадэль | Іголкі | Колькасць іголак | Колькасць нітак | Даўжыня пятлі для аблямавання (мм) | Шырыня пятлі для аблямавання (мм) | Аўтаматычнае абразанне ніткі | Наяўнасць нацягвальніка ніткі | Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі (мм) | Хуткасць шыцця (шыўкоў у хвіліну) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
JK-T1900GSK | DPX5 16# | 1 | 2 | 40 | 30 | так | так | 13 | 3200 |
JK-T1900GHK | DPX17 19# | 1 | 2 | 40 | 30 | так | так | 13 | 3200 |
JK-T1906GS | DPX17 14# | 1 | 2 | 60 | 50 | так | так | 13 | 2700 |