Серыя E4
Серыя сучасных 3-, 4- і 5- ніткавых аверлочных машын, з убудаваным у галоўцы энергазберагальным рухавіком, размешчаным непасрэдна на галоўным вале машыны (сістэма простага прывада), які забяспечвае ціхую і надзейную работу, а таксама нізкае энергаспажыванне. Сучасны дызайн машыны забяспечвае лепшую вентыляцыю рухавіка і, такім чынам, больш хуткую і эфектыўную работу і, як вынік, больш працяглы тэрмін службы машыны. Оверлок JACK E4 мае простую панэль для рэгулявання хуткасці шыцця і пазіцыянавання іголкі і магчымасць звароту да заводскіх налад. Убудаванае дыёднае асвятненне рабочага поля. Машыны гэтай серыі распрацаваныя для шыцця тканін малой і сярэдняй грубасці.
Тэхнічныя параметры:
- Хуткасць шыцця: да 5500 шыўкоў у хвіліну
- Перасоўванне ніжняе зубчатае дыферэнцыйнае
- Цэнтралізаванае размеркаванне змазкі
- Узняцце прыціскной лапкі да 6 мм
Мадэль | Іголкі | Колькасць іголак | Колькасць нітак | Адлегласць паміж іголкамі (мм) | Шырыня шыўка (мм) | Даўжыня шыўка (мм) | Дыферэнцыйнае перасоўванне | Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі (мм) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
E4-3-02/233 | #11 | 1 | 3 | - | 4 | 3,8 | 0,7 - 2 | 5 |
E4-3-32R2/223 | #9 | 1 | 3 | - | 1,5 | 3,8 | 0,7 - 2 | 5 |
E4-4-M03/333 | #11 | 2 | 4 | 2 | 4 | 4,6 | 0,7 - 2 | 6 |
E4-5-03/333 (3+4) | #14 | 2 | 5 | 3 | 4 | 3,8 | 0,7 - 2 | 5 |
E4-5-03/233 (5+5) | #14 | 2 | 5 | 5 | 5 | 3,8 | 0,7 - 2 | 5 |