Серыя A4S
З закрытай сістэмай змазкі
Інавацыйная аўтаматычная 1-іголкавая машына чаўночнага шыўка абсталявана ўбудаваным энергазберагальным рухавіком, якi ўстаноўлены у галаве, непасрэдна на галоўным валу машыны (сістэма DIRECT DRIVE), што гарантуе ціхаю і надзейную работу і больш нізкае энергаспажыванне.
Машына не мае тыповага алейнага картэра. Невялікая колькасць алею знаходзіцца ў закрытым кантэйнеры, каб прадухіліць яго забруджванне. Гэта рашэнне гарантуе меншы расход алею і лепшую змазку механізмаў машыны.
Аўтаматычныя функцыі:
- абразанне ніткі
- пазіцыяніраванне іголкі
- праграмаванне параметраў шыцця
- блакіраванне ў пачатку і ў канцы
- узняцце прыціскной лапкі
Ніжнi зубчаты транспарт. Прызначаны для шыцця лёгкіх і сярэдніх тканiн (версія A4S) і цяжкіх тканiн(версія A4S-H). Сучасны дызайн машыны забяспечвае лепшую вентыляцыю рухавіка і, такім чынам, больш хуткую і эфектыўную працу, а таксама больш працяглы тэрмін службы машыны. Палепшаная канструкцыя сістэмы транспарціроўкі матэрыялу і ціску забяспечвае пашырэнне дыяпазону таўшчыні тканіны.
Машына мае ўбудаванае энергазберагальнае дыёднае асвятленне рабочага поля. Прадугледжана лёгкае абслугоўванне машыны дзякуючы наяўнасці інтуітыўна зразумелай аперацыйнай панэлі, а таксама дзякуючы гукавым інфармацыйным падказкам. Гэта пакуль што адзіная на рынку швейнага абсталявання «машына, здольная размаўляць».
Тэхнічныя паказчыкі:
- Хуткасць шыцця: да 5000 шыўкоў у хвіліну
- Даўжыня шыўка: да 5 мм (да 7 мм для мадэляў машын А4-7 і А4-7Н)
- Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі: 5-13 мм
- Цэнтралізаванае размеркаванне змазкі
- Прымяняемыя сістэмы іголак: DBx1 (A4 i A4-7), DPx5 (A4-H i A4-7H)
- Наяўнасць дзвюх дадатковых функцыянальных прыціскальнікаў, размешчаных побач з іглатрымальнікам
Мадэль | Іголкі | Колькасць нітак | Даўжыня шыўка (мм) | Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі (мм) | Хуткасць шыцця (шыўкоў ў хвіліну) |
---|---|---|---|---|---|
A4S | DBX1 11-18# | 2 | 5 | 5-13 | 5000 |
A4S-H | DPX5 18-21# | 2 | 5 | 5-13 | 3500 |
A4S-7 | DBX1 11-18# | 2 | 7 | 5-13 | 3500 |
A4S-7H | DPX5 18-21# | 2 | 7 | 5-13 | 3500 |