Серыя А4
Серыя прадстаўлена інавацыйнымі, аўтаматычнымі аднаіголкавымі швейнымі машынамі чаўночнага тыпу, укамплектаванымі энергазберагальным рухавіком, усталяваным у галоўцы, непасрэдна на галоўным вале машыны (сістэма простага прывада), які забяспечвае ціхую і надзейную работу, а таксама нізкае энергаспажыванне.
Аўтаматызаваныя функцыі:
- абразанне ніткі
- пазіцыянаванне іголкі
- блакаванне ў пачатку і ў канцы
- праграмаванне параметраў шыцця
- узняцце прыціскной лапкі
Перасоўванне ніжняе зубчатае. Машына дастасавана для шыцця матэрыялаў малой і сярэдняй грубасці (версія А4), а таксама матэрыялаў высокай грубасці (версія А4-Н). Сучасная канструкцыя машыны забяспечвае эфектыўную вентыляцыю рухавіка, што робіць работу машыны больш хуткай і прадукцыйнай, а таксама забяспечвае даўжэйшы тэрмін яе службы. Удасканаленая канструкцыя сістэмы перасоўвання матэрыялу і яго прыціскання падчас шыцця забяспечвае магчымасць ужывання матэрыялаў з рознымі паказчыкамі грубасці.
Машына мае ўбудаванае энергазберагальнае дыёднае асвятленне рабочага поля. Прадугледжана лёгкае абслугоўванне машыны дзякуючы наяўнасці інтуітыўна зразумелай аперацыйнай панэлі, а таксама дзякуючы гукавым інфармацыйным падказкам. Гэта пакуль што адзіная на рынку швейнага абсталявання «машына, здольная размаўляць».
Тэхнічныя паказальнікі:
- Хуткасць шыцця: да 5000 шыўкоў у хвіліну
- Даўжыня шыўка: да 5 мм (да 7 мм для мадэляў машын А4-7 і А4-7Н)
- Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі: 5-13 мм
- Цэнтралізаванае размеркаванне шмаравальнага плыну (алею)
- Выкарыстоўваемыя сістэмы іголак: DBx1 (A4 i A4-7), DPx5 (A4-H i A4-7H)
- Наяўнасць дзвюх дадатковых функцыянальных прыціскаў, размешчаных побач з іглатрымальнікам
| Мадэль | Іголкі | Колькасць нітак | Даўжыня шыўка (мм) | Вышыня ўзняцця прыціскной лапкі (мм) | Хуткасць шыцця (шыўкоў ў хвіліну) |
|---|---|---|---|---|---|
| A4 | DBX1 11-18# | 2 | 5 | 5-13 | 5000 |
| A4-H | DPX5 18-21# | 2 | 5 | 5-13 | 3500 |
| A4-7 | DBX1 11-18# | 2 | 7 | 5-13 | 3500 |
| A4-7H | DPX5 18-21# | 2 | 7 | 5-13 | 3500 |

Лёгкае абслугоўванне
Машына ўкамплектавана інтуітыўна зразумелай і лёгкай у карыстанні аперацыйнай панэллю з убудаваным гучнамоўнікам, які інфармуе карыстальніка аб выбраным рыжыме працы.

Для шыцця матэрыялаў малой і вялікай грубасці
Больш разнастайны дыяпазон рэжымаў працы; машына можа быць ужывана для шыцця разнастайных матэрыялаў. Прадстаўлена ў дзвюх падкласах: для шыцця матэрыялаў з малой і вялікай грубасцю.

Сучасныя тэхнічныя развязанні
Вентылятар у значнай ступені ахалоджвае рухавік, што забяспечвае больш працяглы тэрмін працы машыны, а ўбудаваны порт USB дае магчымасць далучаць перыферыйнае абсталяванне і праводзіць сваечасовае абнаўленне праграмнага забеспячэння.




