Кампанія Jack Sewing Machine Co.,Ltd, галоўная штаб–кватэра якой знаходзіцца ў горадзе Тайжоў кітайскай правінцыі Жэянг, была ўтворана ў 1995 годзе. У цяперашні час вытворчыя магутнасці кампаніі займаюць плошчу звыш 270 тысячаў квадратных метраў, капітал фірмы складае 1,5 мільярда юаняў (каля 240 мільёнаў долараў ЗША) і кампанія налічвае 3000 супрацоўнікаў.
З 2010 года кампанія Jack з’яўляецца неаспрэчным лідарам у сусветным гандлі швейным абсталяваннем і займае першыя пазіцыі ў рэйтынгу вытворцаў комплéксных швейных ліній, асабліва гэта датычыць швейных машын чаўночнага, аверлочнага і інтэрлочнага тыпаў. Дасканала распрацаваная сетка гандлёвых і сэрвісных цэнтраў ахоплівае больш чым 100 краін і рэгіёнаў ва ўсім свеце.
Кампанія Jack Sewing Machine Co.,Ltd знаходзіцца ў шчыльным страі авангарда пяцісот найбольш канкурэнтназдольных кітайскіх прадпрыемстваў, а таксама ў першай сотні найбольш развітых кітайскіх кампаній. Кампанія Jack можа таксама пахваліцца буйным навукова-будаўнічым цэнтрам, а таксама навукова-прамысловымі станцыямі.
Кампанія Jack з’яўляецца вядомай не толькі ў Кітаі. Дзякуючы імкліваму развіццю і няспыннаму павялічэнню сеткі партнёраў і дыстрыб’ютараў кампанія паспяхова прасоўвае сваю гандлёвую марку ва ўсім свеце. Ужо досыць працяглы час швейныя машыны Jack прадстаўлены ў Еўропе, але па- сапраўднаму актыўная экспансія гандлёвай маркі Jack пачалася некалькі гадоў таму і ў цяперашні час паспяхова працягваецца.